«Светлы ж след будзе вечна жывы…»
«Светлы ж след будзе вечна жывы…» – пад такой назвай 8 снежня ў вялікай зале Палаца культуры акадэміі адбыўся літаратурна-музычны вечар ушанавання памяці Максіма Багдановіча, прысвечаны 125-годдзю з дня яго нараджэння. Мерапрыемства было арганізавана агульнымі намаганнямі Цэнтра студэнцкай мастацкай творчасці, бібліятэкі імя Дз.Р. Новікава акадэміі, народнага літаратурнага аб’яднання “Парнас” з дапамогай упраўлення выхаваўчай работы акадэміі.
У вянок памяці Максіма Багдановіча ўплялі свой талент удзельнікі народнага аркестра народных інструментаў (кіраўнік Л.А.Чэпікава), які выканаў некалькі інструментальных твораў і раманс “Зорка Венера” (саліст А.М.Пугач); салістка народнай эстраднай студыі “Золак” А.Шабрына (кіраўнік С.Ю.Патупчык) з песняй на словы паэта “Па-над белым пухам віншяў…”; танцавальная група народнага ансамбля песні і танца "Радасць" (кіраўнік Н.М.Мацкевіч). Яна стварыла сапраўдную харэаграфічную сюіту на верш паэта “Слуцкія ткачыхі”, які дзякуючы музыцы Уладзіміра Мулявіна, стаў агульнавядомым песенным творам.
Філасофскія думкі Максіма Багдановіча аб вечным і часовым, аб немагчымасці жыцця без духоўнага здабытку змаглі данесці да гледача ўдзельнікі народнага студэнцкага тэатра-студыі “Парадокс” (кіраўнік В.В.Маркевіч), якія тэатралізавалі гэты твор і ператварылі яго ў прыгожую сцэнічную замалёўку.
Галоўнай дзеючай асобай на вечарыне, вядома ж, была творчасць Максіма Багдановіча, яго проза, паэзія, якія так арганічна гучаць і ў наш час, якія і зараз здзіўляюць, натхняюць і захапляюць усіх, хто да іх дакранаецца. У выкананні ўдзельнікаў акадэмічнага клуба творчай моладзі “Дэбют” пры бібліятэцы акадэміі (кіраўнік М.М.Студнёва) са сцэны гучалі заклапочаныя развагі паэта аб лёсе Беларусі, аб яе мінуўшчыне, дасканалыя, напоўненыя трапяткімі пачуццямі і пяшчотай радкі аб маладосці і каханні. Празаічныя творы мастака слова “Музыка”, “Над морам” і іншыя былі па-майстэрску выкананы Наталляй Цімафееўнай Антановіч, старшым выкладчыкам кафедры рускай і беларускай моў.
Сапраўдным упрыгожваннем вечара сталі інструментальныя творы ў выкананні народнага аркестра народных інструментаў (кіраўнік Л.А.Чэпікава), раманс “Зорка Венера” (саліст А.М.Пугач). а таксама песня на словы паэта “Па-над белым пухам віншяў…” у выкананні Анастасіі Шабрынай, салісткі народнай эстраднай студыі “Золак” (кіраўнік С.Ю.Патупчык).
Натхніла паэзія Максіма Багдановіча і прадстаўнікоў харэаграфічнага жанра. Танцавальная група народнага ансамбля песні і танца "Радасць" (кіраўнік Н.М.Мацкевіч) стварылі сапраўдную харэаграфічную сюіту на верш паэта “Слуцкія ткачыхі”, які дзякуючы музыцы Уладзіміра Мулявіна, стаў агульнавядомым песенным творам.
Свае філасофскія развагі аб вечным і часовым, аб сутнасці і сэнсе чалавечага існавання, аб немагчымасці жыцця без духоўнага здабытку Максім Багдановіч адлюстраваў у яркім прыкладзе нацыянальнай філасофскай прозы – у прытчы “Апокрыф”. У ім паэт складае гімн свайму народу, выказвае падзяку за яго душу, адкрытую красе, ён узносіць мастацтва як сілу, што узвышае чалавека.
Усе гэтыя думкі змаглі данесці да гледача ўдзельнікі народнага студэнцкага тэатра-студыі “Парадокс” (кіраўнік В.В.Маркевіч), якія тэатралізавалі гэты твор і ператварылі яго ў прыгожую сцэнічную замалёўку. Гэтак жа па-мастацку падыйшлі ўдзельнікі “Парадокса” і да верша Максіма Багдановіча “Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы…”, шэдэўра інтымнай і грамадзянскай лірыкі. Здавалася, што сам паэт звяртаецца да моладзі XXI стагоддзя і якім трывожным і актуальным роздумам гучаць яго радкі у наш дзень:
“Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Сапраўды, спадчына паэта цікавая, блізкая, зразумелая і нам, сёняшнім, таму што творы яго напоўнены агульначалавечымі каштоўнасцямі, вартасць якіх з гадамі толькі расце.
Неабходна адзначыць, што ўдзельнікі святочнай сустрэчы змаглі пазнаёміцца з невялікім відыёфільмам, які нагадаў усім прысутным жыццёвы шлях Максіма Багдановіча, такі кароткі і такі яркі. Акрамя гэтага, усё, што адбывалася на сцэне, ілюстравалася зробленым з вялікім густам слайдфільмам (падрыхтавала Шарснёва Л.А., загадчык гуманітарна-асветніцкага аддзела бібліятэкі акадэміі).
У канцы літаратурна-музычнага свята былі падведзены вынікі конкурса літаратурнай творчасці “Зорка Максіма”, аб якім ужо пісалася вышэй. А.М. Пугач, кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання “Парнас”, адзначыў, што ў конкурсе прыняло ўдзел каля пяцідесяці выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў усіх факультэтаў акадэміі. Былі прадстаўлены самыя разнастайныя жанры – паэзія, проза, публіцыстыка. Андрэй Міхайлавіч, разам з Ганнай Іванаўнай Малько, дацэнтам кафедры рускай і беларускай моў, уручылі ўдзельнікам дыпломы I, II і III ступені, а таксама дыпломы за ўдзел у конкурсе. Сярод тых, хто атрымаў вышэйшыя ўзнагароды ў намінацыі “І толькі на цябе надзея, край родны мой” – Любоў Уладзіміраўна Сілібірава, старшы выкладчык кафедры рускай і беларускай моў (узроставая група – да 31 года); Г.І.Малько, дацэнт кафедры рускай і беларускай моў, Таіда Мікалаеўна Рэдказубава, тэхнік аддзела тэхнічных сродкаў навучання (узроставая група – старэй 31 года); у намінацыі “Зорка Венера ўзышла над зямлёю” – Цэван Алеся Дзмітрыеўна, асістэнт кафедры арганізацыі вытворчасці ў АПК (узроставая група – старэй 31 года). Лепшым знаўцам біяграфіі і творчасці Максіма Багдановіча і, адпаведна, пераможцам віктарыны да юбілея паэта стаў Аўсеенка Дзмітрый, студэнт I курса, 2-ой групы землеўпарадкавальнага факультэта.
Усё, што адбывалася на вялікай сцэне Палаца культуры гэтым святочным вечарам, дае нам падставу быць упэўненымі ў тым, што паэзія Максіма Багдановіча будзе заўседы свяціць нам і вабіць сваёй загадкай. І асоба паэта – вечна маладога, палымяна-дзёрзкага, душэўна вытанчанага – будзе заўседы захапляць аматараў літаратуры. І светлы след яго паэзіі будзе вечна жывы!
М.М.Студнёва, галоўны бібліятэкар бібліятэкі імя Дз.Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі