тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
22.09.2017

Адкрыццё праекта “Духоўны патэнцыял кніжнай культуры”

15 верасня, у Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь у бібліятэцы імя Д.Р.Новікава УА БГСГА адбылося урачыстае адкрыццё сумеснага праекта “Духоўны патэнцыял кніжнай культуры”, які падрыхтаваны агульнымі намаганнямі цэнтральнай бібліятэкі імя М.І. Гарэцкага і бібліятэкай акадэміі і прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Кіраўнікі вышэйназваных бібліятэчных устаноў Ірына Анатольеўна Пачэкіна, Ларыса Іванаўна Кухарава павіншавалі прысутных са святам бібліятэк, адзначылі, што менавіта маштабнасць той даты, якой прысвечаны праект і падказаў ідэю аб’яднаць лепшыя кнігі беларускіх выдавецтваў з фондаў дзвюх бібліятэк на адной выставе “Лепшых кніг адкрыты нам старонкі”, каб найбольш поўна і грунтоўна адлюстраваць тое кніжнае багацце, якое захоўваецца ў фондах бібліятэк нашага горада і больш наглядна прасачыць шлях станаўлення беларускай кнігі.

На адкрыцці праекта прысутнічала і Наталля Міхайлаўна Ермалаева, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Горацкага райвыканкама, якая адзначыла тую высокую ролю бібліятэк па прапагандзе літаратурнай спадчыны, гістарычных ведаў, у тым ліку і сярод  студэнцкай і вучнёўскай моладзі. Наталля Міхайлаўна зачытала віншавальны адрас у сувязі з Днём бібліятэк, пажадала поспехаў і плёну ў руплівай і настойлівай працы бібліятэчных устаноў.

Цёплым словам павіншаваў бібліятэкі і дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Аляксандр Сяргеевіч Чачоткін, які да сваіх пажаданняў дадаў і карціну з беларускімі краявідамі, якая будзе упрыгожваць інтэр’ер акадэмічнай бібліятэкі.   

Напрыканцы сустрэчы важнасць праекта адзначыла і загадчык кафедры рускай і беларускай моў Таццяна Іванаўна Скікевіч,  падкрэсліўшы, што такая багатая кніжная выстава дасць магчымасць для правядзення шматлікіх асветніцкіх мерапрыемстваў, у тым ліку і з удзелам выкладчыкаў кафедры рускай і беларускай моў.

Паэтычная ілюстрацыя адкрыцця праекта праходзіла з дапамогай удзельнікаў акадэмічнага клуба творчай моладзі “Дэбют” – Гарохавік Алёны, Кучынскага Алега, Міхайлоўскага Яўгенія (эканамічны факультэт), Максіменка Рамана (факультэт аквакультуры і біятэхнаогій), Маісеева Аляксандра (аграэкалагічны факультэт), Нарон Веранікі (факультэт бізнэса і права).

“Лепшых кніг адкрыты вам старонкі”  у бібліятэцы акадэміі (другі паверх, з 8.00 да 17.00). Чакаем!

Студнёва Марыя, галоўны бібліятэкар бібліятэкі імя Дз.Р. Новікава УА БДСГА